|
Добавлена: admin
Просмотров: 1061
Слов: 3964
Неўкаторам царстве і неўкаторам гасударстве, на моры-акіяні, на остраве
на Буяні, стаіць дуб зелёны, а пад дубам бык печоны, і ў яго баку нож
точоны: сейчас ножык добываецца — ізволь кушаць! І то яшчэ ні казка,
толькі прыказка; а хто маю казку будзе слухаць, так таму собаль, і
куніца, і прыкрасная дзевіца, сто рублёў на свадзьбу, а пяцьдзесят на
прагулянье.
Быў сабе мужык і быў ў яго салам’яны язык ‹?›, і меў ён два сына і адну
дочь, хоця яка стану простага, але неопісанной красоты. Айцец і маць
былі дастаточны; паработалі яны свае хлебопашество сваім парадком во
времені, і іх айцец гаворыць сынам: «Дзеці! Не нада спадзевацца на
гэта, што есць, ні спадзевацца на гэта, што зроблена, а нада шчэ
прызапасіцца: пущай будзе!»
Адпраўляюцца яны ў чужое панство на хлебопашество і бяруць хлеба на тры
дні. «Кагда вы тот хлеб з’ядзіце, вам сястра прынясець больш». А ім
было ідці так, як бы цераз Горадзілоўскі лес. Сястра і гаворыць ім, што
я не буду знаць, куда несці вам есці. Старшы брат гаворыць: «Мы будзем
для цябе дарогу адзначаць, будзем салому трусіць, — па гэтай дарозе
просто к нам прыдзеш». І яны пашлі і дарогу адзначылі; а ў том лесе быў
глаўны змей і тые разгаворы слыхаў и переслаў дарогу ў свой дварец.
Як вышло тры дні, адпраўляецца яна к ным з абедом; пашла яна і
прыходзіць просто ў змеіны дварец, пацерала пуць-дарогу і гаворыць:
«Куды я зайшла?» Выходзіць к ёй сямігаловай змей і гаворыць: «Пайдзі,
пайдзі сюда, умница! Я цябе даўно дажыдаў, я до цябе даўно дабіраўся;
ну як ты харошага айца і мацяры, яны цябе трымалі пад бальшым надзором,
і я не мог до цябе дабіцца. Я бы не сматреў, што ты простага роду, я бы
табою не брезгаваў, даўно была бы мая... а уж цяпер іменно мая! Забывай
айца і маць, бо ты уже іх відзець не будзеш; а ў мяне будзеш ты ўсем
давольна».
Брацця яё пахали тры дні, і не стало ім піщы; яны бросілі пахаць і
прыходзяць дамой і з вяликаю гразою к айцу і мацяры: «Адчаго вы не
прыслалі піщы?» Айцец гаворыць, што вам сястра панесла такого-то дні.
Яны гавораць к айцу: «Кагда ёй ужо няма, то і не будзе!» — «Я пайду, —
сказаў адзін, — сваю сястру шукаць6; хоць жызнь сваю палажу, а пайду
шукаць». Айцец гаворыць: «Не йдзі, сынок, бо сваю жызнь кончыш, а ёй
ужо не увідзіш». А ён гаворыць: «Пайду!» І прыходзіць ён к гэтаму
самаму змею і відзіць яну на дварэ. Яна яму гаворыць: «Зачім ты сюда
прышоў? Ты сваю галаву паложыш. Я цяпер няшчасная, я цяпер не твая
сястра, а ты не мой брат! Папалася я ў катаржны рукі». Брат гаворыць:
«Пущай же я здзесь пагібну, абы я на цябе насматреўся». Яна яму
гаворыць: «Пастой ты здзесь; а я пайду спрашу, што ён скажэ, што ты
прышоў ў госці».
Прыходзіць яна к змею ў спальню: «Што бы ты, душенька, дзелаў, каб мой
старшы брат ў госці прышоў?» Ён гаворыць: «За госця прыняў бы». Яна
вышла і уводзіць яго ў горніцу; он устаёць із койкі сваей і зачаў
годоваць яго, як добрый чалавек. «Ступай, жонка, прынясі жалезного бобу
і жалезного хлеба... Ну, кушай, швагер!» Узяў яму урезаў хлеба; ён узяў
хлеба і зёрнушко бобу, падзяржаў і палажыў. Змей гаворыць: «Верно ты,
швагер, сыт, бо ты гардзыш маім хлебом і солью. Пайдзем же цяпер
пасмотрым: ці ты багачэ, ці я?»
І павёў яго па ўсем харомам, і есць у яго ўсякого добра відімо і
невідімо! Павёў яго ў конюшню к лошадзям, і стоіць у яго дванаццаць
жарабцоў, і ўсякой жарабец на дванаццаць цяпоў прыкован. «Ну что,
швагер, ты багачэ ілі я?» Ён яму атвечаець: «У мяне того трэцяй долі
няма, што ў швагра». — «Ну, пайдзі же за мною; я цябе пакажу штуку». І
прыводзіць яго к калодзі — чатыры сажні талщыны, а дванаццаць дліны.
«Ці відзіш ты, швагре, тую калоду?» Ён яму гаворыць: «Віджу». — «Еслі
ты яну без тапара парубаеш, а без агню спаліш, так пайдзеш дамой». А ён
гаворыць: «Хоць сейчас ты мяне парубі, а я гэтаго не зраблю». — «Кагда
ж ты гэтаго не здзелаеш, полно цябе сюда хадзіць дураку-мужыку,
салам’яному языку; а ты за мною пабратаўся! Калі ты мне брат, то і
свыня сястра! Ты не толькі за мною рэчі гаворыць, не доўжен на мяне
глазом пасматрець; бо ты не достоін сюда хадзіць і мой дом пакасціць!»
І ўбіў яго і глазы выняў, ўложыў ў чарапок, а яго ўзяў за воласы і
павесіў на бельцы.
Цяпер і другой брат тоже пашоў шукаць сваей сястры і нашоў яну на дварэ
ў змея. Яна яму гаворыць: «Ах, брат! Уб’ёць ён і цябе так, як першаго».
— «Пущай уб’ёць, абы я з табою відзеўся!» — «Пастой же тут; я пайду
запытаюся, што ён скажэ?» І прыходзіць яна к змею ў спальню. Ён устаёць
із сваей койкі: «Што скажэшь, жонка? Віжу я твой усердный від і
пакорнае ліцо». — «Ах, мілый мой муж! Што бы ты рабіў, каб втарой мой
брат ў госці прышоў?» — «Што б я рабіў? За госця прыняў бы». Яна
гаворыць: «Можэ прынялі б яго так, як першага?» — «Я першаго ўбіў, бо
ён за мною грубіў, не ўмеў за мною честно абхадзіцца. Пущай прыходзіць,
гэтаго я прыму»,
Яна выходзіць на двор і гаворыць брату: «Пакорно абхадзісь!» — «Давай,
жонка, — гаворыць змей, — жалезного бобу і жалезного хлеба». Яна
прыносіць поўхлеба і чашку бобу. «Бо старшы твой брат недаволен быў, то
можэ мало было; возьмі гэта, а прынесі больш». А госць і ў рукі не
ўзяў, гаворыць: «Пакорнейше благадару, швагер, бо я есць не хачу». —
«Пайдзем же мы, швагре, пасмотрым на маё багацтва: ці ты багачэ, ці я?»
І павёў яго по ўсем сваім харомам, і відзіць ён, што змей багат, багат
незлічымо!. Прыводзіць яго змей ў сваю багатырскую канюшню: стаіць
дванаццаць жаробцоў, і каждая лошадзь на дванаццаць цяпоў прыкована. Ён
гаворыць змею, што у мяне трэцяй долі таго няма. «Ну, пайдзі ж, я табе
пакажу штуку!» І паказаў яму калоду чатыры сажені талщыны, а дванаццаць
дліны, і гаворыць: «Відзішь ты тую калоду? Еслі ты без тапара яну
парубаеш, без агня спаліш, то пайдзеш дадому, а не то — будзеш вісець з
братом». Швагер яму сказаў: «Хоць сейчас убій, а не зраблю гэтага!»
Тада змей яго убіў, вмесця воласы звязаў і цераз бельку перакінуў.
Прыходзіць ён у сваі палаты і відзіць жонку ў бальшой таске і ў жалобе.
«Ах, мужу ты мой, мужу, што ты мне зрабіў? Братоў ўбіў; я не маю больше
ні роду, ні племені, толькі айца і маць. Предай і мяне злой смерці,
пущай не буду жыць!» — «Нет, мілая! Я табе таго не здзелаю; а калі б
дастаў айця і маць, то і іх ўбіў бы: то б ты ні об ком не думала і
весельшая была б! Пущай же яны живуць і клоцця жуюць, а мы хлеб, бо ў
іх нет».
Пашла матка по ваду; ўзяўшы ведра і набраўшы вады, ідзець дадому і
вельмі плачэ, і думаець яна сабе усерднымі думкамі: «Ах, боже мой! Чаго
я цяпер даждалася на старасці». Ўзяў гасподь яё усердное ўздыханіе, і
ўдруг відзіць яна: каціцца гароховае зёрнушко. Яна думаець сабе: «Гэта
дар божый!» Узяла яго і з’ела. З гэтаго зёрнушка ўдруг завязаўся ў яё
рабёнак, і, вынасіўшы свае время, дажідаець, што доўжен ён нарадзіцца
на сей свет. Вот палягли спаць, і ў самое паўночнае время на ўтіхомірыі
гласіць у яё брюхе чалавечаскім голасам: «Не сподзевайсе мяне,
маманька, ў скорае время, бо я защытнік буду вам і добрым людзям».
Панасіла яго шчэ несколькі врэмені, і раждаецца ён на сей свет і
расцёць не па гадам, а па часам, як пшоннае цесто на дрожджах: і
пестуюцца и цэлуюцца з ім, як не нада лучше, і даюць яго ў школу:
каторые учылісе гадов по тры-чатыры, а ён узнаў ў адзін год, і не стало
яму граматы. Прыходзіць ён з учыліща к айцу і мацярі: «Ну, татанька і
маманька, благатворыце маіх учытелей, бо уж мне хадзіць в учыліще
поўно. Я, благадара бога, знаю больше іх. І прошу вас з усем усердіем
сказаць мне праўду: какой я у вас есць? Чы я раждзён первый, чы
паследній?» Яны гавораць: «Ах, сыну наш мілы, ты ў нас паследній», — і
сказали яму па істіннай праўдзе, што ў яго было два брата і сястра. «А
гдзе ж яны дзеліся? Калі памерлі, то я не супратіўнік богу, а калі што
зрабілосе от худых людзей, то я магу ўзыскаць». Яны яму гавораць: «Ах,
сыну наш мілы! Як же ты уйдзеш і нас пры старасці, древніх людзей,
бросіш? Хто нас да смерці даховаець?» Ён ім гаворыць: «Чый вы прежде
ели хлеб, той вас будзе хараніць! Бо мяне вы не ўдзержыце, мяне людзі
даўно ждуць. Ну, маманька і татанька, лажымся спаць: утро мудрэней
вечара; дасць бог дзень, дасць бог і піщу».
Поўтру ён устаў, ўмыўся і богу памаліўся і на ўсе чатыры стораны
пакланіўся. «Пазвольце, — баіць, — мне перад паходам пагуляць». Ну,
пашоў сабе на ўлицу гуляць, і находзіць ён шпільку, і прыносіць к айцу
і мацяры. Гаворыць ён айцу: «На цябе гэта жалезо, несі до каваля і
здзелай мне булаву сяміпудаву». Айцец яму славесно не гаворыць, а
толькі ў думке думаець: «Даў мне гасподь дзеціще не так, як людзям; я ж
давёў яго да средственнаго разуму, а ён цяпер із мяне кпіць!» Можэць лі
то быці, штобы з шпількі была булава сяміпудава». Айцец, імеўшы бальшую
сумму — залатую, сярэбраную и бумажную манету, паехаў ў горад, купіў
жалеза сем пудоў и даў кавалю дзелаць булаву. Здзелалі яму булаву
сяміпудаву і прывозяць дадому. Пакацігарошак выходзіць з горніцы,
бяроць сваю булаву сяміпудаву, і слышыць нябесны штурм, і пущаець яну
за аблакі. І прыходзіць ён ў сваю горніцу: «Матка, на ў мяне ў галаве
паіщы перад паходам, а то мяне бруд заесць, бо я млад юноша...»
Вод, ўстаўшы із маткіных кален, выходзіць ён на двор і відзіць нябесны
тучы. Упаў ён да сырой зямлі правым ухам і, ўстаўшы, клічець свайго
айца: «Бацька, падзі сюды, сматры, што шуме і гудзе, мая булава да
землі ідзе». Паставіў ён калено проціў сваей булавы; ударыла яго булава
па калені і пераламалася папалам. Ён рассердіўся на свайго айца: «Ну,
айцец, адчаго ты мне не здзелаў булавы з гэтаго жалеза, што я табе даў;
а калі б ты здзелаў, то яна не сламілась бы, толькі сагнулась бы! На ж
табе гэта самае жалезо, ступай дзелай; свайго не прыкладай». Кавалі
ўкінулі жалезо ў агонь і зачалі малатамі біць і цянуць і здзелалі
булаву сяміпудаву; шчэ асталася.
Бяроць Пакацігарошак сваю булаву сяміпудаву і атпраўляецца ў пуць, ў
чыстую дарогу, і прыходзіць ён к гэтаму самаму змею сямігаловаму, гдзе
находзяцца яго браты і сястра. Выходзіць яна к яму наўстрэчу: ён з ней
здароўкаецца і гаворыць: «Здрастуй, мілая і радная сястра!» Яна
атвечаець: «Какой ты мне брат!» І ён падаець ей айца і мацяры
рукапісаніе, што ён есць радной яё брат. «Пастой же ты, браціц, здзесь,
а я пайду спрашу, што змей на ответ скажэ». Пыходзіць яна ў яго
багатырскаю спальню; змей у ёй спрашываець: «Ах, жонка, ты да мяне не з
вясёлым відом ідзеш!» — «Я прышла до цябе, мой мужу, што мой самый
меньшый брат прышоў ў госці». — «Аж у цябе не было больше братоў, як
толькі два». — «Ён раждзён без мяне».
Зараз змей ўстаёць і бяроць валшэбніцкую кнігу, смотрыць і мовіць да
жаны: «Ну, жонка, шчэ будзе ў цябе брат!.. Калі ён безвременно
ўродзуўсе, я з ім разгаварываць мало буду, ступай, прызаві яго».
Пакацігарошак ўходзіць да яго ў комнату: «Здрастуй, швагер!» — «Але ты
шчэ млад, бо ў цябе мацярыно малако на губах не засохло! Калі б цябе
маць вынасіла (шчэ) дзевяць дзён, дзевяць часоў і дзевяць мінут, то б
ты мой супратіўнік быў; але пагасті...» І становіць яму жалезнае
крэсла. Як ён на крэсле сеў, крэсла і трэснуло. «А што, швагер, ў лясу
жывёш, а ў цябе крэсла худые; ай лі нет ў цябе плотникаў харошых, штоб
крэсла здзелалі пакрепчэ?» Змей думаець сабе: «Верно я папаўся ў добрые
клещы!.. Ну, давай, жана, нам напітков і наедков».
Прыносіць яна решато жалезного бобу і жалезного хлеба. «Ізволь кушаць,
швагер!» — «Благадару, швагер! — гаворыць Пакацігарошак. — Я без ўсякой
прозьбы буду кушаць, так як у свайго, бо з паходу я есці хачу». І стаў
есць умесці з ім; тот з’есць хлеба кусок, а гэтот з’есць два. «Даволен
лі ты, швагер, у мяне?» — «Даволен, не даволен — калі больше няма!» —
«Ну, пайдзём, швагер, пасмотрым на мае багацтво: ці ты багачэ, ці я?» І
павёў яго по ўсём сваём добре. «Як табе здаецца: у цябе большэ ілі ў
мяне?» — «Я не багат, але і ў цябе няма нічаго!» Ён гаворыць: «Ты,
швагре, за мною грубыш!.. Ну пайдзі же, я табе пакажу штуку».
І прыводзіць яго к гэтай самай калодзе, куда і братоў прыводзіў,
каторая чатыры сажні талщыны, а дванаццать сажон дліны. «Кагда ты яну
без тапара парубаеш, а без агню спаліш, так пайдзёш дамой, а не так —
будзеш там, гдзе і браты!» — «Не сердзісь, дай мне дзело кончыць!» —
сказаў Пакацігарошак і ўзяў мізінным пальцом таркануў сію калоду, так
яна ў мелкіе друзгі паляцела, а як дмухнуў — попел стаў, аж не было!
«Ну што? Я сваё дзело споўніў!» — «Пайдзём цяпер паборымся: ці ты
сільнее, ці я?» Пакацігарошак гаворыць яму: «Дай руку, я падзержу, —
папробуемсе так: хто сільнее!» А змей гаворыць: «Гдзе табе, малакасосу,
за руку мяне браць!» Ён кажэ: «Усё едінственно нам пабіцца». — «Ну, —
гаворыць змей, — на табе руку». І схвацілісе яны за рукі і як здавілі
дружка дружку, Пакацігарошкава рука толькі пасінела, а змеіная рука за
всемі пальцамі асталася у Пакацігарошка. «Адначе я тым не даволен», —
гаворыць змей, і як дмухнуў — зрабіў медны ток. А Пакацігарошак як
дмухнуў — зрабіў сярэбраны ток. І схвацілісе яны бароцца. Як дмухнуў
змей — ўбіў Пакацігарошка ў сярэбраны ток, а Пакацігарошак як дмухнуў —
ўбіў змея ў медны ток адразу па калена. Змей як дмухнуў другой раз —
ўбіў Пакацігарошка па калена, а Пакацігарошак як дмухнуў другой раз —
так ўбіў змея па пояс. Змей гаворыць: «Пастой, швагер, аддыхнём!» —
«Шчэ ні очень патамілісь, — каже Пакацігарошак, — я з паходу, да і то
не ўмарыўся». Змей да яго гаворыць: «Відно, швагер, я ў цябе пагіб!»
Пакацігарошак кажэ: «Бо я за тым прышоў». — «Астаў мне сколькі-нябуць
жызні, — просіць яго змей, — і бярі сабе залатаю, сярэбраную і бамажную
маю казна, сколькі угодна». — «Я бы аставіў табе жызні на
сколькі-нябуць, але ты мяне для первага случаю абезчесціў, назваў
малакасосам: то мне очень цяжало знясці. Нет табе пращенія! Больш з
табою і гаворыць не хачу». Змей, ўпаўшы ў вяліку злобу, распусціў сваю
кроў па ўсем сваім жылам, даў прастор сваім рыцівым плячам і ўдаріў
Пакацігарошка і ўбіў яго па пояс. «Ну што, нацешыўся, швагер?» —
гаворыць Пакацігарошак. — «Да поўно мне з табою шуткі шуціць! Бо я
дурак перад табою, доўго балую; даўно бы нада цябе прыбраць». Як ударіў
яго Пакацігарошак трэцій раз, ўбіў яго па самаю шыю ў медны ток і
бяроць ён сваю булаву сяміпудаву і кончыў яму жызнь да, ўзяўшы змея,
замазаў яго завсем ў медны ток.
І пашоў Пакацігарошак у багатырскаю канюшню, гдзе стаялі багатырскіе
жарабцы; ўзяўшы перваго жарабца за хвост, ён здернуў із яго тулуном
шкуру, выпатрашыў яго і сам у гэтае тулобіще ўлез. Прылятая крук з
кручанятами і началі есць, ён адно кручаня і злавіў за нагу, і гэты
воран стаў чалавечаскім голасам гаворыць: «Хто ў том тулобіще есць —
акажысь!» — «Я, Пакацігарошак». Крук яму гаворыць: «Што ты ад мяне
жалаеш?» — «Што я ад цябе жалаю? Прыстаў мне цялющай і жывущай вады, а
калі не даставіш, то сколькі вас есць — усе пагібніце».
Тагда крук, узяўшы пузыркі, паляцеў за трыдзевяць зямель у дзесятае
царство, іншае гасударство, і дастаў вады з-под вялікай стражы і
прыносіць Пакацігарошку. Палучыўшы сію ваду, Пакацігарошак для вернасці
ўзяў яго дзіця за обе нагі і разарваў папалам. «Я цяпер увераю, ці
верная то вада?» Ён адною вадою памачыў, стало кручаня цело, а другою
памачыў, і кручаня аджыло; стаў благадарыць і пусціў яму дзіця. Цяпер
ён прыходзіць к сваім братам і ўзяў памачыў іх цялющаю вадою, і сталі
яны целы, а другою памачыў — сталі жывы. І прыводзіць ён іх да сястры.
«Ну, сястра і браццы, бярыте залатую, сярэбраную і бумажную казну,
сколькі вам угодна, і несіце дадому». І пашлі яны ўсе ўчатвяром.
Вод браты, войшоўшы ў лес, і прывязалі Пакацігарошка к дубу. «Браццы,
што вы робіце нада мною?» — «Какой ты нам брат? У нас брата не было і
не будзе». Ён, адпусціўшы іх ад сабе на небальшое расстаянье і ўзяўшы
сабе велікое злобіе, выкруціў дуб з корнем і павалок за імі. Выходзіць
ён із лесу і, ўвідзіўшы свой дом, свае жыцельство, прыходзіць дамой і
крыкнуў на айца і маць: «Ізвольце вам дроў!» — «Ідзі, сынок, ў хату».
Ён гаворыць: «Я баюсь! Калі ў лесе хацелі мяне зпотребіць; то ў хаці
тым лучше. Пращайце, айцец і маці, браццы і сястра! Жывіце сабе з
богам!»
Пашоў ён назад; шоў-шоў, і пападаецца яму наўстрэчу Вернігара.
«Здрастуй, брат Пакацігарошак! Куды ідзеш, куды пуць-дарогу дзержыш?» А
Пакацігарошак спрашывая ў яго: «Хто ты есць такой?» Ён яму атвечая: «Я
есць сільнамагущы багатыр Вернігара». — «Ці хочэш быці маім таварыщам?»
— гаворыць Пакацігарошак. А ён: «Можна, хачу табе служыць». І пашлі яны
ўмесці. Шлі-шлі, а пападаецца ім наўстрэчу сільнамагущы багатыр
Вернідуб. «Здрастуйце, браццы!» — «Здаров!» — «Какіе вы людзі есць?» —
спрашывая Вернідуб. «Пакацігарошак і Вернігара». — «Куды ж вы ідзеце?»
— «Мы ідзем у такой-то горад. Змей людзей выедая; то ідзем яго біць». —
«Ці нельзя мне к вам у таварыщы прыстаць?» — «Можна!» — гаворыць
Пакацігарошак.
І прыходзяць яны ў горад являюцца цару. «Какіе вы людзі есць?» — «Мы
сільнамагущы багатыры». — «Ці ня можна вам сей горад защыціць?
Унадзіўся змей і губіць многа народу; трэба яго пабедзіць!» — «На што ж
мы называемся сільнамагущы багатыры, штоб яго ня пабедзілі?» Прыходзіць
самая поўнач, і пашлі яны пад каліновы мост, на огненну рэку. Вод
прыходзіць шэстіглавы змей і астанавіўся над мастом, і сейчас конь
заржаў, сокаў защабетау, а хорт заскімліў. Ён коня ў лоб: «Ты, чортаво
стерво, не ржы, а ты, сокаў, не щабечы, а ты, хорт, не скімлі! Бо тут
есць Пакацігарошак. Ну, — гаворыць, — выхадзі, Пакацігарошак! Лібо
будзем біцца, лібо міріцца». Гаворыць Пакацігарошак: «Ні за тым добры
маладзец ходзіць, штоб міріцца, толькі за тым, штоб біцца». І началі
яны стражацсь: Пакацігарошак з таварыщами сваімі збілі утраіх змею па
галаве. Змей, відзеўшы, што, верно, трэба яму пагінуць, гаворыць: «Ну,
браццы, толькі Пакацігарошак мне мешаець, я бы з вамі двумя ўправіўсе!»
Вод яны шчэ сталі стражацсь і пабедзілі паследніе голавы, каня змеінага
ўзялі ў стайню, сокала ў клетку, а хорта ў псарню; а Пакацігарошак
узяў, павырезываў языкі за всех шэсці галов і палажыў сабе ў карман, а
тулобіще скацілі ў огненную рэку.
Прыходзяць яны к цару, і Пакацігарошак прыносіць яму языкі для імянной
праўды. Цар іх благадарыць: «Віджу, што вы есць сільнамагущы багатыры і
защытнікі горада і ўсего народа! Што вам угодна піць і есць, бярыця
ўсякіе напіткі і наедкі безденежно і безпошлінно». І з радосці ударіў
ён публикацию па ўсему гораду, штоб былі аткрытые ўсе трахтіры, кабакі
і малые карчмы для сільнамагущых багатыроў. Вод яны хадзілі паўсюду,
пілі, гулялі, прахлаждаліся і разнымі славамі забаўляліся.
Прыходзіць ноч, і ў самую поўнач ідуць яны пад каліновы мост, на
огненную рэку, і ўдруг падходзіць сяміглавы змей. Сейчас конь заржаў,
сокаў защабетаў, хорт заскімліў. Змей сейчас каня ў лоб: «Ты, чортаво
стерво, не ржы, ты, сокаў, не щабечы, а ты, хорт, не скімлі! Бо тут
есць Пакацігарошак. Ну, — гаворыць ён, — вылазь, Пакацігарошак! Лібо
будзем біцца, лібо міріцца». — «Ні за тым добры маладзец ходзіць, штобы
міріцца, толькі за тым, штобы біцца!» І началі яны стражацсь, збілі
багатыры змею шэсць галоў; сядмая зосталася. Змей гаворыць: «Дай-ка
аддыхнем!» А Пакацігарошак гаворыць: «Не дажыдай, каб я табе аддыхаць
даў!» Сталі яны апяць стражацсь, збіў ён і паследняю галаву,
павырезываў языкі і палажыў ў карман, а тулобіще бросіў ў огненную
рэку. Прыходзіць к цару і прыносіць языкі для імянной праўды.
У трэці раз тож паўночно ідуць яны к каліноваму масту і к огненной
рэке; ўдруг падходзіць к ім дзевяціглавы змей. Сейчас конь заржаў,
сокаў защабетаў, а хорт заскімліў. Змей каня ў лоб: «Ты, чортаво
стерво, не ржы, ты, сокаў, не щабечы, а ты, хорт, не скімлі! Бо тут
есць Пакацігарошак. А ну, вылазь, Пакацігарошак! Лібо будзем біцца,
лібо міріцца». Пакацігарошак гаворыць: «Ні за тым добры маладзец
ходзіць, штобы міріцца, толькі за тым, штобы біцца!» І сталі яны
стражацсь, і збілі багатыры восім галоў, дзевятая зосталася.
Пакацігарошак гаворыць: «Дай-ка аддыхнем, нечыстая сіла!» Яна гаворыць:
«Аддыхай — не аддыхай, а са мною не свладзееш; ты і братоў маіх
пабедзіў абманом, не сілаю». Пакацігарошак ні столькі ваюець, как
думаець, як бы змея абмануць; адначэ і здумал, і гаворыць: «Да шчэ
вашага брата многа есці іззаді — ўсех прыбяру!» Удруг яна аглянулася, а
ён і дзевятаю галаву зняў, павырезываў языкі, палажыў сабе ў карман, а
тулобіще ў огненную рэку бросіў. Прыходзяць яны к цару. Цар гаворыць:
«Благодару вас, сільнамагущы багатыры! Жывице сабе з богом і з радосцю
і смеласцю і бярыця, сколькі вам нужна, золота, сярэбра і бумажнай
манеты».
После сёго ўсе тры змеіные жаны сашліся ў адно место і ўкладываюць
между сабою савет. «Адкудава яны ўзялісь, што нашых мужоў пабілі? Ну,
жэнщыны мы не будзем, еслі не звядём іх з свету!» То меньшая гаворыць:
«Ну, сястрыцы! Пайдзем мы па бальшой дарозе, куда яны будуць ідці. Я
зраблюся прыкраснаю койкаю, і яны, ўтаміўшыся, як сядуць на койке, то
ўсем трём будзе смерць!» А другая гаворыць к ёй: «Кады ты ім нічаго не
зробіш, то я зраблюся яблынькаю над бальшою дарогаю, і як стануць яны
ка мне падходзіць — возьме іх прыятны запах, а як папробуюць тых яблак,
то ўсем будзе смерць!»
Вот пад’язджаюць багатыры к прыкраснай койке; Пакацігарошак махнуў по
ней наўхрест саблею — дак і палілася кроў! Пад’язджаюць яны к яблыньке.
«Брат Пакацігарошак, дай-ка з’едім па яблычку», — гавораць багатыры, а
ён кажэ: «Кады можна, браццы, так з’едім, а кады неможна, так дальш
паедзім». Выймая ён саблю і махнуў яблыньку наўхрест, і палілася ўдруг
кроў. Паспешаець за імі трэцяя змея і пусціла сваю пасць ад землі да
неба. Відзіць Пакацігарошак, што ім каратко прыходзіцца; как спасцісь?
Аглядаецца ён і увидаў, што яна на яго напіраець, і бросіў ёй тры кані
ў рот. Паляцела змея да сіня мора ваду піці, а яны ўшлі дальш.
Наганяець яна абратно; відзіць ён, што яна блізко, і бросіў ёй ў рот
тры сокалы. Апяць змея до сіняго мора паляцела ваду піць, а яны ўшлі
дальш. Аглядываецца Пакацігарошак, змея апяць яго наганяець, і відзіць
ён сваю неустойку, ўзяў да бросіў ей тры хорты ў рот.
Апяць яна да сіняго мора паляцела ваду піць; пакудава напілась, яны шчэ
дальше ўшлі. Аглядываецца ён і візіць, што апяць яна даганяець;
Пакацігарошак, узяўшы абоіх таварыщей, і ўбросіў ў рот. Змея паляцела
да сіняго мора ваду піць, а ён дальш. Даганяець яна апяць; ён
аглядываецца, відзіць, што недалеко, і гаворыць: «Госпаді, сахрані мяне
і спасі маю душу!» І відзіць ён уперед сабе жалезны завод, і ўпадаець у
гэту кузніцу. Кузнецы гавораць да яго: «Што, чужостранны чалавек, так
абрабеў?» — «Пачтеннейшые гаспада! Сахраніце мяне ад нечыстай сілы і
спасіце маю душу». Яны, ўзяўше, кузню заперлі наглухо. «Аддайце маё!» —
гаворыць змея. Вот кузнецы гавораць ёй: «Праліжы жалезны дзверы, а мы
яго табе на язык паложым».
Яна пралізала дзверы і язык ў средзіну ўсадзіла. Кузнецы ўзялі ўтраіх
гарачымі клещамі за язык і гавораць: «Ступай, чужостранны чалавек! Што
хочеш, з нею рабі». Ён выходзіць на двор і давай змею біць, і пабіў на
ёй шкуру да касцей, а косці да мазгоў, і ўзяў яну з усем тулобіщом
закапаў на сем сажон глубіны. Вод ён і цяпер жывець, да клочче жуёць, а
мы хлеб, бо ў яго нет! І я там быў, мед-віно піў; па барадзе цякло, а ў
губе ня было.
О сказочнике
|